Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гул, -у, м.

Аддалены працяжны шум.

Падземны г.

гуле́ц, -льца́, мн. -льцы́, -льцо́ў, м.

Удзельнік якой-н. гульні (спартыўнай, картачнай і пад.), ігрок.

гу́лі, -яў (разм.).

1. Гулянне, забава.

Пайсці на г.

2. Марнае правядзенне часу.

Г. не аднаго ў лапці абулі (прыказка).

гу́лкі, -ая, -ае.

1. Выразны па гуку, чутны здалёк.

Гулкія крокі.

2. 3 моцным рэзанансам.

Гулкая зала.

|| наз. гу́лкасць, -і, ж.

гуллі́вы, -ая, -ае.

Жартаўлівы, вясёлы, гарэзлівы.

Г. настрой.

Гуллівае дзіця.

|| наз. гуллі́васць, -і, ж.

гульба́, -ы́, ж. (разм.).

Гулянка, папойка.

гу́льдэн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Грашовая адзінка Нідэрландаў да 2002 г., а таксама залатая, а пасля сярэбраная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах у 14—19 стст.

гу́льма,

У выразе: гульма гуляць — марна траціць час, зусім нічога не рабіць.

гульну́ць гл. гуляць.

гульня́, -і́, мн. гу́льні і (з ліч. 2, 3, 4) гульні́, -яў, ж.

1. гл. гуляць.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку, звычайна па якіх-н. правілах.

Г. ў шахматы.

Спартыўныя гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для такіх заняткаў.

Дзіцячая настольная г.

4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.

Небяспечная г.

Двайная г.

Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гу́льня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

|| прым. гульнявы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).