Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гуз, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Жаўлак ад удару або нараст на целе чалавека, жывёлы; наогул пукатая няроўнасць.

Набіць г. на лбе.

На спіне ў каровы гузы.

|| прым. гузавы́, -а́я, -о́е.

гузава́ты, -ая, -ае.

3 гузамі і пукатасцямі.

Гузаватая асіна.

|| наз. гузава́тасць, -і, ж.

гуза́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і гуз.

гуза́сты, -ая, -ае.

3 вялікімі гузамі.

Г. дуб.

|| наз. гуза́стасць, -і, ж.

гу́зік, -а, мн. -і, -аў, м.

Зашпілька для адзення, звычайна ў выглядзе кружка.

|| памянш. гу́зічак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. гу́зікавы, -ая, -ае.