Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гуд, -у, М -дзе, м.

Працяжны аднатонны гук.

гудзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзі́м, -дзіце́, -дзя́ць; -дзі́; незак.

Тое, што і гусці.

|| зак. прагудзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзі́м, -дзіце́, -дзя́ць; -дзі́.

|| наз. гудзе́нне, -я, н.

гудо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

1. Механічны свісток, які падае сігналы.

Паравозны г.

2. Працяжны аднастайны гук свістка ці сірэны.

Выходзіць па гудку.

|| прым. гудо́чны, -ая, -ае.

гудрані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) гудронам.

Г. шашу.

|| зак. таксама загудрані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

гудро́н, -у, м.

Чорнае смалістае рэчыва, якое атрымліваецца пры перагонцы нафты.

|| прым. гудро́нны, -ая, -ае.