Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гуж, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Скураная ці вераўчаная пятля ў хамуце, пры дапамозе якой прымацоўваюць аглоблі да дугі.

Узяўся за г. — не кажы, што не дуж (прыказка).

|| прым. гужавы́, -а́я, -о́е.

гужавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. гуж.

2. Які выконваецца жывой цяглавай сілай.

Г. транспарт.

гу́жам, прысл.

1. На калёсах ці санях.

Вазіць лес г.

2. Адзін за адным.

Па вузкай сцяжынцы ўсе ішлі г.