Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

востра... (а таксама вастра...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па знач. адпавядае:

1) слову «востры», напр.: востравугольны, востракантовы;

2) словам «вельмі», «надта», «надзвычай», напр.: вострадэфіцытны, востразаразны.

востравуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычная фігура з вострымі вугламі.

востравуго́льны, -ая, -ае.

З вострымі канцамі (канцом).

Востравугольная вяршыня.

во́страў, -рава, мн. астравы́ і (з ліч. 2, 3, 4) во́стравы, астраво́ў, м.

1. Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадой.

2. Участак, які вылучаецца чым-н. сярод навакольнай мясцовасці, напр., сухое месца сярод балота, невялікі лес сярод поля і пад.

|| памянш. астраво́к, -раўка́, мн. -раўкі́, -раўко́ў, м.

|| прым. астраўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

во́стры, -ая, -ае.

1. Добра навостраны або з завостраным канцом ці краем.

В. нож.

В. канец палкі.

2. Які звужаецца пад канец.

В. нос лодкі.

Вострыя насы туфель.

В. вугал (меншы за 90°).

3. перан. Праніклівы, які добра ўспрымае.

В. розум.

В. зрок.

4. перан. Які вызначаецца дасціпнасцю.

В. жарт. В. на язык.

5. перан. Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца.

Вострая трывога.

6. перан. Які моцна дзейнічае на смак ці нюх.

Вострыя прыправы.

В. пах.

7. перан. Моцна, ясна выражаны; напружаны.

В. боль.

В. апендыцыт.

В. недахоп чаго-н.

|| наз. вастрыня́, -і, ж. (да 1, 3—7 знач.).

во́сці, -яў.

Рыбалоўная прылада ў выглядзе вілаў.

Біць рыбу восцямі.

|| прым. во́сцевы, -ая, -ае.

восць, -і, ж., зб.

Доўгія і больш рэдкія валасы ў шэрсці жывёлы.

В. у футры бабра.

во́сып, -у, мн. -ы, -аў, м.

Абломкі горных парод, што асыпаюцца ў выніку выветрывання, а таксама скапленне гэтых абломкаў ля падножжа гор.

во́сыпка, -і, ДМ -пцы, ж.

Мука (звычайна з аўса ў сумесі з іншым збожжам), якой абмешваюць або пасыпаюць корм жывёле; вобмешка.

вось¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Шпень ці тонкі вал, на якім трымаюцца колы, часткі машын або механізмаў.

Пярэдняя в.

2. Уяўная прамая лінія, якая праходзіць цераз геаметрычную фігуру або якое-н. цела і валодае толькі ёй характэрнымі ўласцівасцямі (спец.).

В. сіметрыі.

В. вярчэння.

Зямная в.

3. перан. Стрыжань якіх-н. падзей.

В. палітычнага жыцця.

|| прым. во́севы, -ая, -ае і асявы́, -а́я, -о́е.