Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

во́бразны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе вобразы, паказвае што-н. у вобразах; яскравы, яркі, жывы.

Вобразнае абагульненне ўбачанага.

Гаварыць вобразна (прысл.).

|| наз. во́бразнасць, -і, ж.

В. паэтычнай мовы.

во́быск, -у, мн. -і, -аў, м.

Афіцыйны агляд каго-, чаго-н. з мэтай знайсці што-н. забароненае, недазволенае і пад.

Зрабіць в.

Знайсці пры вобыску.

|| прым. абыскны́, -а́я, -о́е.