Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

во́блачны, -ая, -ае.

1. гл. воблака.

2. Пакрыты воблакамі (пра неба).

Воблачнае неба.

3. Хмурны (пра надвор’е).

В. дзень.

Сёння воблачназнач. вык.).

|| наз. во́блачнасць, -і, ж.

во́бмацкам, прысл.

Пры дапамозе дотыку, абмацваючы.

В. ходзяць сляпыя.

Ісці в. каля сцяны.

во́бмешка, -і, ДМ -шцы, ж.

Тое, чым абмешваюць корм жывёле (мука, вотруб’е).

Пасыпаць сечку вобмешкай.

во́браз, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У філасофіі: вынік і ідэальная форма адлюстравання прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету ў свядомасці чалавека.

2. Выгляд, аблічча, якія ўзнікаюць у памяці, ва ўяўленні.

В. маці.

3. Жывое, нагляднае ўяўленне аб кім-, чым-н.

Светлыя вобразы будучага.

4. У мастацтве: абагульненае мастацкае адлюстраванне рэчаіснасці, увасобленае ў форму канкрэтнай індывідуальнай з’явы.

Паэт мысліць вобразамі.

5. У мастацкім творы: тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам.

Вобразы рамана.

Артыст увайшоў у в. (ужыўся ў ролю). Стварыць в. рабочага.

во́бразны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе вобразы, паказвае што-н. у вобразах; яскравы, яркі, жывы.

Вобразнае абагульненне ўбачанага.

Гаварыць вобразна (прысл.).

|| наз. во́бразнасць, -і, ж.

В. паэтычнай мовы.

во́быск, -у, мн. -і, -аў, м.

Афіцыйны агляд каго-, чаго-н. з мэтай знайсці што-н. забароненае, недазволенае і пад.

Зрабіць в.

Знайсці пры вобыску.

|| прым. абыскны́, -а́я, -о́е.

вогне...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які мае адносіны да агню, напр.: вогнетрывалы, вогнеўстойлівы.

вогненебяспе́чны, -ая, -ае.

Які лёгка загараецца.

Вогненебяспечная вадкасць.

|| наз. вогненебяспе́чнасць, -і, ж.

во́гненны, -ая, -ае.

1. гл. агонь.

2. Тое, што і агнявы (у 1—4 знач.).

|| наз. во́гненнасць, -і, ж.

вогнепакло́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які пакланяецца агню як бажаству.

|| ж. вогнепакло́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вогнепакло́нніцкі, -ая, -ае.