Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бязва́жкі, -ая, -ае.

Які мае вельмі малую вагу, лёгкі.

|| наз. бязва́жкасць, -і, ж.

У стане бязважкасці.

бязве́р’е, -я, н.

Адсутнасць веры, упэўненасці ў чым-н.

Ён не паддаваўся бязвер’ю.

бязве́рхі, -ая, -ае.

Такі, у якім няма верху, верхавіны.

Бязверхая асіна.

бязве́траны, -ая, -ае.

Ціхі, без ветру.

Бязветранае надвор’е.

бязві́нны, -ая, -ае.

Які не мае віны.

Бязвіннае дзіця.

|| наз. бязві́ннасць, -і, ж.

бязво́блачны, -ая, -ае.

1. Без воблакаў, ясны.

Бязвоблачнае неба.

Б. дзень.

2. перан. Нічым не засмучаны; светлы, шчаслівы.

Бязвоблачнае дзяцінства.

|| наз. бязво́блачнасць, -і, ж.

бязво́бразны, -ая, -ае.

Які не вызначаецца наяўнасцю паэтычных вобразаў.

Бязвобразнае мысленне.

|| наз. бязво́бразнасць, -і, ж.

бязво́ддзе, -я, н.

Адсутнасць, нястача вады, вільгаці.

бязво́дны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены вады, вільгаці.

Бязводная пустыня.

2. Які не мае ў сваім складзе вады (спец.).

Б. раствор.

|| наз. бязво́днасць, -і, ж.

бязво́лле, -я, н.

Адсутнасць сілы волі, слабахарактарнасць.

Папракаць за б.