Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аэрапо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Буйная станцыя паветранага транспарту з вялікім аэрадромам; паветраны порт.

|| прым. аэрапо́ртны, -ая, -ае і аэрапо́ртаўскі, -ая, -ае (разм.).

аэра́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Пляцоўка для прыняцця паветраных ваннаў.

аэраса́ні, -е́й, мн.

Механічныя сані, якія перамяшчаюцца па снезе пры дапамозе паветранага вінта.

аэраста́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Лятальны апарат, лягчэйшы за паветра, з корпусам, які напоўнены газам.

|| прым. аэраста́тны, -ая, -ае.

аэраста́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука аб законах раўнавагі паветра і газаў, якія прымяняюцца ў лятальных апаратах, лягчэйшых за паветра, дзеянні нерухомых газаў на змешчаныя ў іх целы.

|| прым. аэрастаты́чны, -ая, -ае.

аэрафотазды́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Фатаграфаванне мясцовасці з лятальных апаратаў.

|| прым. аэрафотазды́мачны, -ая, -ае.

аэра́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Вентыляцыя, паветраабмен.

А. гарачых цэхаў.

2. Насычэнне вады, глебы паветрам.

А. глебы.

аэро́біка, -і, ДМ -біцы, ж.

Аздараўленчая рытмічная гімнастыка, якая выконваецца пад музыку без паўз і ў хуткім тэмпе.

Займацца аэробікай.

аэро́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па аэралогіі.