Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адпаце́лы, -ая, -ае.

Пакрыты налётам вільгаці.

Адпацелыя вокны.

адпаце́ць гл. пацець.

адпацява́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

Тое, што і пацець (у 2 знач.).

адпачкава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак. (спец.).

1. Аддзяліцца, выдзеліцца шляхам пачкавання.

А. з апалай галіны.

2. перан. Аформіцца ў самастойную адзінку, выдзеліўшыся з агульнага цэлага; адасобіцца.

З брыгады адпачкаваўся атрад.

|| незак. адпачко́ўвацца, -аецца.

|| наз. адпачкава́нне, -я, н.

адпачну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

Тое, што і адпачыць.

адпачыва́льня, -і, мн. -і, -яў, ж. (уст.).

Спальня (звычайна ў багатым доме).

адпачыва́ць гл. адпачыць.

адпачы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Перапынак у рабоце, у якім-н. занятку для аднаўлення сіл.

Працавалі без адпачынку.

2. Часовае вызваленне ад службы, работы для аднаўлення сіл, для лячэння і пад.; водпуск.

Права на а.

Чарговы а.

адпачы́ць, -чну́, -чне́ш, -чне́; -чнём, -чняце́, -чну́ць; -чы́ў, -чы́ла; -чні́; зак.

Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце.

А. на Нарачы.

|| незак. адпачыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адпая́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак.

Аддзяліцца пры награванні (аб прыпаянай частцы).

У самавара адпаяўся кран.

|| незак. адпа́йвацца, -аецца.