Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэлі́гія, -і, ж.

1. Адна з форм грамадскай свядомасці — сукупнасць духоўных уяўленняў, што грунтуюцца на веры ў звышнатуральныя сілы і істоты (багоў, духаў), якія з’яўляюцца прадметам пакланення.

2. мн. -і, -гій. Адзін з напрамкаў такой грамадскай свядомасці.

Сусветныя рэлігіі (будызм, іслам, хрысціянства).

|| прым. рэлігі́йны, -ая, -ае.

рэлігіязна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Спецыяліст па рэлігіязнаўстве.

рэлігіязна́ўства, -а, н.

Навука, якая займаецца вывучэннем рэлігій.

|| прым. рэлігіязна́ўчы, -ая, -ае.

рэлі́квія, -і, мн. -і, -вій, ж.

Рэч, якая беражліва захоўваецца як памяць пра мінулае.

Сямейныя рэліквіі.

Франтавая р.

|| прым. рэлі́квійны, -ая, -ае (спец.).

Рэліквійныя экспанаты музея.

рэлі́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Жывёльны або раслінны арганізм, які захаваўся як перажытак старажытных эпох.

|| прым. рэлі́ктавы, -ая, -ае.

Рэліктавая расліна.

рэлье́ф, -у, м.

1. Будова зямной паверхні, сукупнасць няроўнасцей сушы, акіянскага і марскога дна.

Р. мясцовасці.

Гарысты р.

2. Выпукласць, выпуклы відарыс на плоскасці.

Мэбля з рэльефамі і драўлянай мазаікай.

3. Від скульптуры, у якім відарыс з’яўляецца выпуклым або ўвагнутым у адносінах да плоскасці фону (спец.).

|| прым. рэлье́фны, -ая, -ае.

рэлье́фны, -ая, -ае.

1. гл. рэльеф.

2. Выпуклы, які выступае над паверхняй.

Рэльефная карта.

3. перан. Выразны, ясны (кніжн.).

Рэльефная мова.

|| наз. рэлье́фнасць, -і, ж.

рэлятыві́зм, -у, м.

У філасофіі: метадалагічная пазіцыя, прыхільнікі якой, абсалютызуючы адноснасць і ўмоўнасць усіх нашых ведаў, адмаўляюць магчымасць аб’ектыўнага пазнання рэчаіснасці.

|| прым. рэлятыві́сцкі, -ая, -ае.

рэлятыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік, прыхільнік рэлятывізму.

|| ж. рэлятыві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. рэлятыві́сцкі, -ая, -ае.

рэляты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Тое, што і адносны (у 1 знач.).

|| наз. рэляты́ўнасць, -і, ж.