Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перадзе́рці, -дзяру́, -дзяро́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты; зак., каго-што.

Тое, што і перадраць.

|| незак. перадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перадзіра́ць гл. перадраць, перадзерці.

перадзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак., што.

Падзяліць нанава, іначай.

П. зямельны ўчастак.

|| незак. перадзе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перадзе́л, -у, м.

перадо́йка, -і, ДМо́йцы, мн. -і, -до́ек, ж.

Тое, што і ялавіца.

перадо́к, -дка́, мн. -дкі, -дко́ў м.

1. Пярэдняя частка калёс, саней і пад.

2. Двухколка для снарадаў і перавозкі гармат.

Адчапіць гармату ад перадка.

|| прым. перадко́вы, -ая, -ае.

перадо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -до́х, -хла; зак.

Здохнуць (пра ўсіх, многіх жывёл).

Усе мухі перадохлі.

перадпле́чча, -а, мн. -ы, -аў н.

Частка рукі ад локця да кісці.

|| прым. перадплечавы́, -а́я, -о́е.

перадплюсна́, -ы́, мн.ю́сны, -аў ж.

Частка ступні паміж плюсной і галёнкай.

|| прым. перадплюснявы́, -а́я, -о́е.

перадпо́лле, -я,мн. -і, -яў, н. (спец.).

Умацаваная паласа перад галаўной пазіцыяй абароны.

Баі ў перадполлі.

перадражні́ць, -дражню́, -дра́жніш, -дра́жніць; -дра́жнены; зак., каго-што.

Падрабляючыся пад каго-н., падаць у смешным выглядзе.

П. крыўляку.

|| незак. перадра́жніваць, -аю, -аеш, -ае.