Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

маладу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ду́х, ж. (разм.).

1. Тое, што і маладзіца.

2. Маладая, нявеста, а таксама дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.

маладу́шнасць, -і, ж.

Адсутнасць цвёрдага духу, мужнасці.

маладу́шнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Праяўляць маладушнасць, нерашучасць.

|| зак. змаладу́шнічаць, -аю, -аеш, -ае.

маладу́шны, -ая, -ае.

Слабавольны, нерашучы, труслівы, не стойкі духам.

М. чалавек.

малады́, -а́я, -о́е.

1. Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту.

Маладое пакаленне.

2. Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям.

М. задор.

Маладая душа.

3. Які нядаўна пачаў расці, існаваць, нядаўна ўтварыўся.

Маладое дрэўца.

4. Які нядаўна вырас, свежы.

Маладая бульба.

5. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах).

Маладое піва.

6. у знач. наз. малады́, -о́га, м., малада́я, -о́й, ж., мн. малады́я, -ы́х. Жаніх і нявеста пасля заручын і ў час вяселля.

Віншаваць маладых.

|| памянш.-ласк. маладзе́нькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

малае́зджаны, -ая, -ае.

1. На якім мала ездзілі.

М. конь.

2. Па якім рэдка, мала ездзяць.

Малаезджаная дарога.

малазяме́лле, -я, н.

Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

малазяме́льны, -ая, -ае.

Які не мае дастатковай колькасці зямлі для апрацоўкі.

М. селянін.

|| наз. малазяме́льнасць, -і, ж.

малаісто́тны, -ая, -ае.

Недастаткова істотны; малаважны.

М. факт.

|| наз. малаісто́тнасць, -і, ж.

малайцава́ты, -ая, -ае.

1. Удалы, спрытны.

М. хлопец.

2. Бравы, заліхвацкі.

М. выгляд.

|| наз. малайцава́тасць, -і, ж.