Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абвясці́ць, -вяшчу́, -ве́сціш, -ве́сціць; -ве́шчаны; зак., што.

1. Давесці да ўсеагульнага ведама.

А. парадак галасавання.

2. Афіцыйным актам устанавіць што-н., заявіць аб пачатку якога-н. дзеяння, становішча.

А. перамір’е.

3. Афіцыйна прызнаць каго-н. кім-, чым-н.

А. імператарам.

4. Урачыста аб’явіць, абнародаваць.

А. незалежнасць краіны.

|| незак. абвяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвяшчэ́нне, -я, н.

абвя́ць, -вя́ну, -вя́неш, -вя́не; -вя́ў, -вя́ла; -вя́нь; зак.

1. Страціць свежасць, панікнуць (пра расліны).

Абвяла лісце на дрэвах.

2. перан. Пазбавіцца сілы, энергіі, бадзёрасці; зрабіцца вялым.

А. ад зморанасці.

абгаблява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Абстругаць, зрабіць гладкім пры дапамозе гэбля.

А. дошку.

|| незак. абгаблёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абгаблёўванне, -я, н.

абгавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго-што.

1. Усебакова абмеркаваць, разгледзець, выказваючы розныя думкі.

А. пытанне на сходзе.

2. Нядобразычліва ахарактарызаваць каго-н., падаць у адмоўным выглядзе; зганіць, абылгаць.

А. суседа.

|| незак. абгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абгаво́рванне, -я, н. (да 2 знач.).

абгаво́ры, -аў; адз. абгаво́р, -у, м.

Нядобразычлівыя выказванні пра каго-н.

абганя́льны гл. абагнаць.

абганя́ць гл. абагнаць.

абгарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., што.

Абнесці што-н. агароджай.

А. сад.

|| незак. абгаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абгарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; незак. абгаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. абгаро́джванне, -я, н.

абга́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.).

На папялішчы тлелі абгаркі дошак, бярвення.

абгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнены іо́рнуты; зак., каго-што.

1. Абсыпаць чым-н. поўнасцю або часткова.

А. дрэўцы зямлёю.

2. Ахінуць, пакрыць чым-н. з усіх бакоў; укруціць у што-н.

А. дзіця коўдраю.

А. кнігу папераю.

3. перан. Абвалачы, закрыць з усіх бакоў.

Хмары абгарнулі неба.

|| незак. абго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абго́ртванне, -я, н.