Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адня́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -німецца і ады́мецца; -ня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; зак.

Страціць здольнасць рухацца, варушыцца.

Рука аднялася.

Ногі адняліся.

|| незак. адніма́цца, -а́ецца і адыма́цца, -а́ецца.

адня́ць, -німу́, -німеш, -німе; -ня́ў, -няла́, -ло́; -німі́; адня́ты; зак.

1. што. Адцзяліць ад чаго-н., адвесці ўбок.

А. драбіны ад сцяны.

2. што. Тое, што і ампутаваць.

А. хвораму нагу.

3. што. Паменшыць лік на некалькі адзінак.

Ад пяці а. два.

4. што. Прымусіць патраціць час, сілы і пад.

Нарада адняла цэлы дзень.

5. безас., што. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, хадзіць і пад.

Адняло мову.

Адняло ногі.

|| незак. адніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адніма́нне, -я, н. і адыма́нне, -я, н.

адо́брыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

Прызнаць добрым, правільным; ухваліць.

А. работу арганізацыі.

А. праект пастановы.

|| незак. адабра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адо́брываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адабрэ́нне, -я, н.

адо́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Пісьмовы ці вусны зварот з заклікам да каго-н.

Паставіць подпісы пад адозвай за мір.

адо́лець, -ею, -ееш, -ее; -ены; зак.

1. каго-што. Перамагчы ў барацьбе, асіліць.

А. ворага.

2. перан., што. Пераадолець якія-н. цяжкасці, перашкоды, справіцца з чым-н., перасіліць у сабе якія-н. пачуцці, жаданні; авалодаць чым-н., засвоіць і пад.

А. курс фізікі.

А. цяжкі экзамен.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-што. Пра які-н. стан: цалкам ахапіць.

Клопаты адолелі яго.

4. каго-што. Дакучаючы, замучыць, пазбавіць спакою (разм.).

Машкара адолела, няма жыцця.

|| незак. адо́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. адо́льванне, -я, н.

|| наз. адо́ленне, -я, н. (да 1 знач.).

адо́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, мн.

Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; стажар’е.

адо́раны, -ая, -ае.

Здольны да чаго-н., таленавіты.

А. хлопец.

|| наз. адо́ранасць, -і, ж.

адо́рваць гл. адарыць.

адо́рвень, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Адарваная глыба горнай пароды, прынесеная ледніком.

А. дэвонскай пароды.

адпаве́дна.

1. прысл. Належным чынам, як таго патрабуе дадзены выпадак.

Даведайся пра пастанову і дзейнічай адпаведна.

2. чаму і з чым, прыназ. з Д і Т. Згодна чаму-н., з чым-н., у залежнасці ад чаго-н.

Адпаведна сродкам.

Адпаведна закону.

Адпаведна з рашэннем.

|| наз. адпаве́днасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).