Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аднамы́снасць, -і, ж. (разм.).

Тое, што і аднадумнасць.

аднамы́снік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і аднадумец.

аднамы́сны, -ая, -ае.

Які прытрымліваецца адных думак, поглядаў з кім-н.

Аднамысныя людзі.

аднапакаёвы, -ая, -ае.

Які складаецца з аднаго пакоя.

Аднапакаёвая кватэра.

аднапала́тны, -ая, -ае.

Аб парламенце: які складаецца з адной заканадаўчай палаты.

аднапалча́нін, -а, мн.а́не і (з ліч. 2, 3, 4) -ча́ніны, -ча́н, м., чый або з кім.

Той, хто служыць або служыў у адным палку з кім-н., таварыш па палку.

|| ж. аднапалча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

аднапа́льцы, -ая, -ае.

З адным пальцам.

Аднапальцыя жывёліны.

аднапарты́йны, -ая, -ае.

Які мае толькі адну палітычную партыю.

Аднапартыйная палітычная сістэма.

аднапляме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто належыць да аднаго з кім-н. племені.

|| ж. аднапляме́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

аднапляме́нны, -ая, -ае.

Які належыць да аднаго з кім-н. племені.