Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перавя́сла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Саламяны жгут для звязвання снапоў, кулёў.

2. Звязка, вясло².

П. ключоў.

перагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; зак.

1. з кім. Абмяняцца думкамі, коратка пагаварыць.

П. адзін на адзін.

2. каго (што). Гучна, многа гаворачы, прымусіць замаўчаць іншых (разм.).

Яго не перагаворыш.

|| незак. перагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

перагаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. мн. Дзелавы абмен думкамі пры высвятленні якіх-н. пытанняў, умоў і пад.

Дыпламатычныя перагаворы.

2. Размова; кароткая спрэчка (разм.).

Заказаць міжгародні п.

П. з суседкай па размеркаванні плошчы калідора быў гарачы.

|| прым. перагаво́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. пункт.

пераганя́ць гл. перагнаць.

перага́р, -у, м.

1. Тое, што перагарэла.

Цягне перагарам ад спаленага смецця.

2. Непрыемны пах з рота ад вялікай колькасці выпітых спіртных напіткаў.

Ад суседа патыхала перагарам.

|| прым. перага́рны, -ая, -ае.

перагарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак., што.

Перанесці, перажыць (нястачу, гора).

Зіму як-небудзь перагаруем.

перагарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., што.

Раздзяліць перагародкай.

П. пакой.

|| незак. перагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

перагара́ць і перага́рваць гл. перагарэць.

перагарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні; -го́рнуты; зак., што.

Перавярнуць старонку ці ліст чаго-н.

П. некалькі старонак.

|| незак. пераго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

перагаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.

Дашчаная п. ў хаце.

Засек з перагародкамі.

2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).

Саслоўныя перагародкі.

3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.

Насавая п.

|| прым. перагаро́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).