Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяссэ́нсны, -ая, -ае.

Тое, што і бяссэнсавы.

|| наз. бяссэ́нснасць, -і, ж.

бяста́ктнасць, -і, ж.

1. гл. бястактны.

2. Бястактныя паводзіны, бястактныя ўчынкі.

бяста́ктны, -ая, -ае.

Тое, што і бестактоўны.

|| наз. бяста́ктнасць, -і, ж.

бяста́лентны, -ая, -ае.

Пазбаўлены таленту.

Б. паэт.

бясфо́рменны, -ая, -ае.

Які не мае выразна акрэсленай формы.

Бясформенная маса.

|| наз. бясфо́рменнасць, -і, ж.

бясхі́бны, -ая, -ае.

Які не мае хібаў, недахопаў; беспамылковы.

Б. разлік.

|| наз. бясхі́бнасць, -і, ж.

бясхле́біца, -ы, ж. (разм.).

Адсутнасць або недахоп хлеба.

Перажылі бясхлебіцу.

бясхле́бны, -ая, -ае.

Звязаны з адсутнасцю хлеба.

Б. год.

бясхма́рны, -ая, -ае.

1. Без хмар, ясны.

Бясхмарнае неба.

2. перан. Нічым не азмрочаны, шчаслівы.

Бясхмарнае жыццё.

|| наз. бясхма́рнасць, -і, ж.

бясце́невы, -ая, -ае.

Які не ўтварае ценю.

Бясценевая лямпа.