Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адмяжо́ўванне гл. адмежавацца, адмежаваць.

адмяжо́ўвацца гл. адмежавацца.

адмяжо́ўваць гл. адмежаваць.

адмя́кнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мя́к, -кла; зак.

1. Стаць мякчэйшым ад вільгаці, размякнуць.

Скуры адмяклі.

2. Аслабнуць, адваліцца.

Мароз адмяк.

|| незак. адмяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адмяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., што.

Аб’явіць несапраўдным, паведаміць пра што-н., што не адбудзецца, не будзе ажыццяўляцца; скасаваць; ліквідаваць.

А. экскурсію.

А. пастанову.

А. прысуд.

А. хутары.

|| незак. адмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і адме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адме́на, -ы, ж.

адмяра́ць гл. адмераць.

адмярза́нне гл. адмерзнуць.

адмярза́ць гл. адмерзнуць.

адмята́ць гл. адмесці.

адна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр.: аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

2) які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр.: аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

3) накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр.: аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

4) які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр.: аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

5) прызначаны для аднаго, напр.: аднаспальны;

6) агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр.: аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

7) не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр.: аднаасобнік, аднаасобны;

8) які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр.: аднаразовы;

9) падобны, аднолькавы, напр.: аднастайнасць, аднастайны.