Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -ло́; -мяці́; -мёцены; зак., што.

1. Падмятаючы, адкінуць, адсунуць убок.

А. смецце ад парога.

2. перан. Адхіліць што-н. як непатрэбнае ці нерэальнае.

А. абвінавачанні.

|| незак. адмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адме́тны, -ая, -ае.

Не падобны да іншых, непаўторны, характэрны.

Адметная рыса характару.

|| наз. адме́тнасць, -і, ж.

адміністрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Пра адміністрацыю: кіраваць чым-н. (спец.).

2. перан. Кіраваць чым-н. фармальна, бюракратычна (неадабр.).

|| наз. адміністрава́нне, -я, н.

адміністра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая кіруе чым-н.; адказны распарадчык.

Добры а.

|| ж. адміністра́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. адміністра́тарскі, -ая, -ае.

адміністра́цыя, -і, ж.

1. Органы выканаўчай улады, кіравання.

2. зб. Службовыя асобы кіравання.

А. завода.

|| прым. адміністрацы́йны, -ая, -ае.

У адміністрацыйным парадку (паводле распараджэння выканаўчай улады).

адміра́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вышэйшае воінскае званне каманднага саставу ваенна-марскіх сіл, а таксама асоба, якая мае такое званне.

А. флоту.

|| прым. адміра́льскі, -ая, -ае.

адміралце́йства, -а, н.

1. Месца пабудовы, абсталявання і рамонту ваенных караблёў (уст.).

2. У царскай Расіі і Англіі: міністэрства ваенна-марскога флоту; марское ведамства.

|| прым. адміралце́йскі, -ая, -ае.

адміра́нне гл. адмерці.

адміра́ць гл. адмерці.

адмо́ва, -ы, ж.

1. гл. адмовіцца, адмовіць.

2. Тое, што і адмаўленне (у 2 знач.).