Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адмежава́ць, -мяжу́ю, -мяжу́еш, -мяжу́е; -мяжу́й; -межава́ны; зак., што.

1. Мяжуючы, аддзяліць.

А. участак.

2. перан. Аддзяліць, адасобіць адну з’яву ад другой.

|| незак. адмяжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. адмяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. адмежава́нне, -я, н.

адме́ль, -і, мн. -і, -ей і (радзей) адме́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Тое, што і водмель.

адме́на гл. адмяніць.

адме́ннасць, -і, ж.

Асаблівасць, якой вылучаецца хто-, што-н. сярод іншых; што-н. непадобнае да звычайнага, штодзённага.

А. характару.

адме́нны, -ая, -ае.

1. Своеасаблівы, адметны; не такі, як усе.

А. сэнс слова.

2. Самы лепшы, надзвычайны; добры па якасці.

Адменнае футра.

А. абед.

адме́ньваць гл. адмяніць.

адме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. Мераючы, адзначыць або аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.

А. паўтара метра сукна.

Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (прыказка).

2. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць (разм.).

Адмераў пятнаццаць кіламетраў.

|| незак. адме́рваць, -аю, -аеш, -ае і адмяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адме́рзнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мёрз, -мёрзла; зак.

1. Загінуць ад марозу, вымерзнуць.

Агуркі адмерзлі.

2. разм. Моцна азябнуць (пра часткі цела); страціць гібкасць, адчувальнасць на холадзе.

Адмерзлі вушы на марозе.

|| незак. адмярза́ць, -а́е.

|| наз. адмярза́нне, -я, н.

адме́рлы, -ая, -ае.

Які перастаў існаваць, адмёр.

Адмерлыя парасткі.

адме́рці, 1 і 2 ас. не ўжыв., адамрэ́; адмёр, -мёрла; зак.

1. Страціць жыццяздольнасць, стаць нежывым, загінуць (пра часткі якога-н. арганізма, расліны).

Клеткі тканак адмерлі.

2. перан. Перастаць існаваць, знікнуць (пра грамадскія з’явы, асаблівасці быту і пад.).

Старыя звычаі адмерлі.

|| незак. адміра́ць, -а́е.

|| наз. адміра́нне, -я, н.