няўры́мслівы, -ая, -ае.
1. Які не можа супакоіцца, суняцца; непаседлівы.
Няўрымслівая натура.
Няўрымслівыя хлапчукі.
2. Нецярплівы, рухавы.
Самыя наравістыя, няўрымслівыя коні ў яго руках станавіліся рахманыя.
|| наз. няўры́мслівасць, -і, ж.
няўсто́йка, -і, ДМ -то́йцы, мн. -і, -то́ек, ж.
Устаноўлены згодна з дамовай штраф за невыкананне адным з бакоў узятых абавязацельстваў.
Заплаціць няўстойку.
няўсто́йлівы, -ая, -ае.
1. Хісткі; пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры.
Н. памост.
2. Які часта мяняецца, непастаянны.
Няўстойлівае надвор’е.
3. перан. Які лёгка паддаецца розным уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях.
|| наз. няўсто́йлівасць, -і, ж.
няўто́льны, -ая, -ае.
Такі, што нельга здаволіць, наталіць.
Н. голад.
Няўтольная смага.
|| наз. няўто́льнасць, -і, ж.
няўхі́льны, -ая, -ае.
1. Які не мае адхіленняў ад чаго-н.; пастаянны.
Н. рост вытворчасці.
2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае адвольнаму змяненню; абавязковы.
Н. закон.
3. Непазбежны, які вынікае з абставін; немінучы.
Над кожным злачынцам звісае няўхільная кара.
|| наз. няўхі́льнасць, -і, ж.
няўце́шны, -ая, -ае.
1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць.
Няўцешная маці.
2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.).
Няўцешнае гора.
3. Які не прыносіць суцяшэння, несуцяшальны.
Няўцешныя весткі.
|| наз. няўце́шнасць, -і, ж.
няўця́м, безас., у знач. вык., каму і з інф. (разм.).
Незразумела; не прыйшло ў галаву.
А мне і н. запытаць.
няўця́мны, -ая, -ае (разм.).
1. Такі, што цяжка зразумець, усвядоміць; незразумелы.
Здарылася нешта няўцямнае.
2. Які выяўляе неразуменне чаго-н. або адсутнасць думак аб чым-н.
Н. погляд.
|| наз. няўця́мнасць, -і, ж.
няўча́сны, -ая, -ае.
1. Які наступіў вельмі рана; заўчасны.
Няўчасная смерць.
2. Які адбываецца ў непадыходзячы момант.
Н. сум.
|| наз. няўча́снасць, -і, ж.
няха́й, часц. і злуч.
1. часц. Утварае загадны лад дзеяслова са знач. загаду, неабходнасці, заахвочвання.
Н. працуюць.
Н. звіняць з расою косы.
2. часц. У спалучэнні з часціцай «бы» выражае дапушчэнне з адценнем пажадання магчымасці дзеяння, якое не адбылося.
Н. бы самі так папрацавалі.
3. часц. У сказах з дзеясловамі загаднага ладу ўзмацняе пажаданне (разм.).
Н. ты згары!
4. злуч. уступальны. Хоць; нягледзячы на тое, што.
Задача н. цяжкая, але выканальная.
◊
Няхай бог крые (мінуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.
Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм.) — праклён са знач. «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».