Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

малава́ты, -ая, -ае (разм.).

Недастатковы па памеры, велічыні, колькасці.

М. клас.

Чаравікі малаватыя.

малаве́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто мала верыць у што-н.

|| ж. малаве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

малаве́рны, -ая, -ае.

Які недастаткова верыць у каго-, што-н.

|| наз. малаве́р’е, -я, н.

малаво́ддзе, -я, н.

1. Нізкі ўзровень вады ў рэках, азёрах і пад.

Летняе м.

2. Недахоп вады, ападкаў, арашэння.

мала́га, -і, ДМа́зе, ж.

Гатунак дэсертнага вінаграднага віна.

малагабары́тны, -ая, -ае.

Невялікіх памераў.

Малагабарытная мэбля.

|| наз. малагабары́тнасць, -і, ж.

маладасве́дчаны, -ая, -ае.

Недастаткова эрудзіраваны, падрыхтаваны ў якой-н. галіне.

У матэматыцы ён м.

|| наз. маладасве́дчанасць, -і, ж.

маладжа́вы, -ая, -ае.

Які выглядае маладзей за свае гады.

М. твар.

|| наз. маладжа́васць, -і, ж.

маладзе́нькі гл. малады.

маладзе́ц, малайца́, мн. малайцы́, -о́ў, м.

1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек.

Бравы м.

2. у знач. вык. Ужыв. для выказвання пахвалы, адабрэння.

М., што ў час прыйшоў.

3. звычайна мн. Тое, што і малойчык (у 2 знач.; пагард.).

Эсэсаўскія малайцы рабавалі вёскі.