Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяссме́ртнік, -у, м.

Назва некаторых травяністых раслін з сухімі кветкамі, якія не вянуць.

бяссне́жны, -ая, -ае.

Скупы на снег.

Бясснежная зіма.

|| наз. бяссне́жнасць, -і, ж.

бяссо́нніца, -ы, ж.

Нездаровая адсутнасць сну або парушэнне сну.

Мучыцца бяссонніцай.

бяссо́нны, -ая, -ае.

Праведзены без сну.

Бяссонная ноч.

бясспрэ́чны, -ая, -ае.

Які не выклікае пярэчанняў.

Бясспрэчныя довады.

|| наз. бясспрэ́чнасць, -і, ж.

бясстра́сны, -ая, -ае.

Пазбаўлены страсці, халодны і спакойны.

Б. характар.

|| наз. бясстра́снасць, -і, ж.

бясстра́тны, -ая, -ае.

Які не прыносіць страты.

Бясстратнае прадпрыемства.

|| наз. бясстра́тнасць, -і, ж.

бясстра́шны, -ая, -ае.

Які не ведае страху; адважны.

Б. партызан.

|| наз. бясстра́шнасць, -і, ж.

бяссэ́нсавы, -ая, -ае.

Пазбаўлены сэнсу.

Б. набор слоў.

Б. ўчынак.

Б. позірк.

|| наз. бяссэ́нсавасць, -і, ж.

бяссэ́нсіца, -ы, ж. (разм.).

Тое, што не мае сэнсу; бязглуздзіца, недарэчнасць.

Вярзці бяссэнсіцу.