рэкамендава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак. і незак. (кніжн.).
Назваць (называць) сябе пры знаёмстве.
Рэкамендуюся: ваш сусед па купэ.
|| зак. таксама адрэкамендава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся.
рэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак.
1. Даць (даваць) станоўчую характарыстыку каму-, чаму-н., прапанаваць выкарыстаць, прыняць куды-н.
Р. спецыяліста.
Лякарства рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя.
2. што і з інф. Параіць (раіць) што-н. (кніжн.).
Р. заняцца спортам.
3. каго (што). Назваць (называць) пры знаёмстве (уст.).
Рэкамендую вам маіх членаў сям’і.
|| зак. таксама парэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны (да 1 знач.) і адрэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й (да 1 і 3 знач.).
|| наз. рэкаменда́цыя, -і, ж.
|| прым. рэкамендацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
рэкамендацы́йны, -ая, -ае.
1. гл. рэкамендаваць.
2. Які змяшчае ў сабе рэкамендацыю (у 2 знач.).
Рэкамендацыйнае пісьмо.
Р. спіс літаратуры.
рэкаменда́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. гл. рэкамендаваць.
2. Спрыяльны водзыў пра каго-, што-н.
Атрымаць добрую рэкамендацыю ад каго-н.
3. Парадак, пажаданне, прапанова (кніжн.).
Выканаць рэкамендацыі камісіі.
рэканстру́кцыя, -і, ж.
1. Карэнная перабудова, арганізацыя чаго-н. на новых асновах.
Р. цэха.
2. Аднаўленне чаго-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся.
Р. тэксту старажытнага рукапісу.
|| прым. рэканструкцы́йны, -ая, -ае.
рэканструява́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рую́ецца; зак. і незак.
Падвергнуцца (падвяргацца) рэканструкцыі.
рэканструява́ць, -рую́ю, -рую́еш, -рую́е; -рую́й; -руява́ны; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) рэканструкцыю чаго-н.
Р. абсталяванне цэха.
Р. помнікі архітэктуры.
|| прым. рэканструкцы́йны, -ая, -ае.
рэкардсме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд.
|| ж. рэкардсме́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. рэкардсме́нскі, -ая, -ае.
рэкарды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1. Тое, што і рэкардсмен (уст.).
2. Свойская жывёліна, якая па сваіх якасцях вызначаецца рэкорднымі паказчыкамі.
Бык-р.
|| ж. рэкарды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
рэ́квіем, -а, м.
1. У католікаў: набажэнства па нябожчыку.
2. Жалобны вакальны або вакальна-інструментальны музычны твор.
Р.
Моцарта.