Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пераво́рванне гл. пераараць.

пераво́рваць гл. пераараць.

перавучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак.

1. каго (што). Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.

Ён перавучыў сотні дзяцей.

2. каго (што). Навучыць нанава.

Навучыць лягчэй, чым п.

3. што. Вывучыць, завучыць нанава.

П. урок.

4. каго-што. Праявіць празмернасць у завучванні ці навучанні каго-н.

|| незак. пераву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перавучы́цца, -вучу́ся, -ву́чышся, -ву́чыцца (да 2 і 4 знач.); незак. пераву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

перавы́бары, -аў.

Выбары членаў якой-н. арганізацыі, якія праводзяцца праз пэўныя прамежкі часу.

П. прафкама.

|| прым. перавы́барны, -ая, -ае.

перавы́браць, -беру, -бераш, -бера; -беры; -браны; зак., каго-што.

1. Выбраць нанава.

П. народнага суддзю.

2. Вызваліць ад выбарнай пасады, выбраўшы іншага (разм.).

|| незак. перавыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перавыда́нне, -я, н.

1. гл. перавыдаць.

2. Перавыдадзеная кніга.

перавыда́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

Тое, што выдаткавана звыш нормы, плана; перарасход.

Дапушчаны вялікі п.

перавыдаткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Выдаткаваць звыш нормы, плана, перарасходаваць.

П. сродкі.

|| незак. перавыдатко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перавыдаткава́нне, -я, н.

перавы́даць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; -даў, -дала; -дай; -дадзены; зак., што.

Выдаць зноў.

П. падручнік.

|| незак. перавыдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. перавыда́нне, -я, н.

перавы́канаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выканаць звыш прадугледжанага, звыш плана.

П. зменнае заданне.

|| незак. перавыко́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перавыкана́нне, -я, н.