Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

няўла́джаны, -ая, -ае.

Не забяспечаны ўсім неабходным.

Н. быт.

|| наз. няўла́джанасць, -і, ж.

няўло́ўны, -ая, -ае.

1. Такі, якога цяжка злавіць, застаць дзе-н.

Ваш намеснік н.

2. Ледзь прыкметны.

Н. рух.

Н. пах сена.

|| наз. няўло́ўнасць, -і, ж.

няўме́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМе́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ме́к (разм.).

Няўмелы, няздатны да чаго-н. чалавек.

І н. спячэ, як з засека цячэ (прыказка).

няўмо́льны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Такі, якога нельга ўпрасіць; непахісны.

2. перан. Такі, што нельга парушыць; бясспрэчны; бязлітасны.

Няўмольнае рашэнне.

Няўмольная хвароба.

|| наз. няўмо́льнасць, -і, ж.

няўпра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Немагчымасць выканаць, зрабіць усё, што патрэбна.

Н. з работай.

няўпы́нны, -ая, -ае.

Такі, што не спыняецца; бесперапынны.

Н. струмень.

|| наз. няўпы́ннасць, -і, ж.

няўро́блены, -ая, -ае.

Які ніколі або даўно не ўрабляўся (пра зямлю, глебу і пад.).

Яго больш за ўсё хвалявала няўробленая зямля.

|| наз. няўро́бленасць, -і, ж.

няўро́д, -у, М -дзе, м. (разм.).

Дрэнны, нізкі ўраджай; недарод.

У гэтым годзе н. і неўмалот.

няўро́кам, прысл.

Выпадкова, нечакана.

Калі я засну н., разбудзі.

Няўрокам кажучы — каб не сурочыць.

няўро́чны, -ая, -ае.

Пра час: не прызначаны, не вызначаны, не абумоўлены.

Прыйсці ў н. час.