учо́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Асоба, якая вядзе ўлік чаго-н.
У. палявой брыгады.
|| ж. учо́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
учубкі́, прысл.
У выразе: узяцца ўчубкі (разм.) —
1) учапіцца адзін аднаму ў валасы, пер’е;
2) пачаць бурна спрачацца з кім-н.
З-за дробязі, а ў. узяліся.
учу́ць, -у́ю, -у́еш, -у́е; -у́й; -у́ты; зак., што і з дадан. (разм.).
1. Успрыняць слыхам, пачуць.
У. далёкую гамонку.
2. Улавіць, зразумець тое, што гавораць.
Прабач, я не ўсё ўчуў, што ты сказаў.
3. Улавіць нюхам, чуццём.
Звер учуў небяспеку.
У. добразычлівасць у голасе.
учы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
Дзеянне, учыненае кім-н., тое, што здзейснена кім-н.
Смелы ў.
учыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ніцца; зак. (разм.).
Здарыцца, адбыцца.
Што там такое ўчынілася, што быў крык?
|| незак. учыня́цца, -я́ецца.
учыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што (разм.).
Тое, што і чыніць (у 1 знач.).
учыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у што.
Чытаючы, унікнуць.
У. ў незразумелы тэкст.
|| незак. учы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.
учэ́пісты, -ая, -ае.
1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго-, што-н.
Учэпістыя кіпцюры.
У. погляд (перан.).
2. перан. Які добра запамінае што-н. (пра памяць, розум).
Учэпістая памяць.
3. перан. Вельмі ўпарты, які настойліва дабіваецца сваёй мэты.
У. чалавек.
Учэпіста (прысл.) трымацца за свае погляды.
|| наз. учэ́пістасць, -і, ж.
учэ́плівацца гл. учапіцца.