учу́ць, -у́ю, -у́еш, -у́е; -у́й; -у́ты; зак., што і з дадан. (разм.).

1. Успрыняць слыхам, пачуць.

У. далёкую гамонку.

2. Улавіць, зразумець тое, што гавораць.

Прабач, я не ўсё ўчуў, што ты сказаў.

3. Улавіць нюхам, чуццём.

Звер учуў небяспеку.

У. добразычлівасць у голасе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)