Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

няўда́чны, -ая, -ае.

1. Не такі, які павінен быць, якога чакалі, якога хацелі.

Няўдачнае асабістае жыццё.

Н. фінал.

2. Нездавальняючы, кепскі.

Н. фотаздымак.

|| наз. няўда́чнасць, -і, ж.

няўдзя́чны, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе ўдзячнасці за зробленыя паслугі.

Нельга быць няўдзячным.

2. Які не апраўдвае патрачаных намаганняў, надзей.

Няўдзячная работа.

|| наз. няўдзя́чнасць, -і, ж.

Чорная няўдзячнасць — зло замест удзячнасці за зробленыя паслугі, дабро.

няўдо́біца, -ы, ж. (разм.).

Зямля, малапрыгодная для пасеваў сельскагаспадарчых культур.

няўжо́, часц. пыт.

Ужыв. ў пытальных сказах у знач.: хіба? ці магчыма?

Н. ён згадзіўся? Н. гэта праўда?

няўжы́ўчывы, -ая, -ае.

Які дрэнна ўжываецца, ладзіць з іншымі людзьмі, а таксама ўласцівы такому чалавеку.

Н. чалавек.

Н. характар.

|| наз. няўжы́ўчывасць, -і, ж.

няўзбро́ены, -ая, -ае.

Які не мае пры сабе зброі.

Няўзброеным вокам (відаць)

1) без дапамогі аптычных прыбораў;

2) лёгка і адразу (пра відавочнае, зусім зразумелае).

няўзго́днены, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены ўзгодненасці, адзінства.

Няўзгодненыя дзеянні.

2. Які не ўзгадніліь або не паспелі ўзгадніць з кім-н.

Н. план.

|| наз. няўзго́дненасць, -і, ж.

няўзна́к, прысл.

1. Непрыкметна.

Смяяцца н.

2. Хоць бы што, неўзаметку.

Доўгая дарога нам н.

няўклю́да, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -лю́д і -аў (разм.).

1. Той (тая), хто мае нязграбную фігуру, пазбаўлены спрыту ў рухах.

2. Неахайны чалавек, мурза.

Н. бачны здалёк.

няўклю́дны, -ая, -ае (разм.).

1. Пазбаўлены зграбнасці, лоўкасці ў рухах; непаваротлівы.

Н. мядзведзь.

2. перан. Дрэнна, недастаткова апрацаваны; няскладны.

Няўклюдныя выразы.

|| наз. няўклю́днасць, -і, ж.