Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

малява́ны, -ая, -ае.

1. Створаны фарбамі.

2. Пафарбаваны.

Маляваныя дзверы.

малява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., каго-што.

1. Адлюстроўваць фарбамі.

М. карціну.

2. Пакрываць фарбай.

М. паркан.

3. перан. Расказваць пра што-н., апісваць што-н.

М. сялянскі быт.

|| зак. намалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. малява́нне, -я, н.

Урок малявання.

маля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Рабочы, які фарбуе будынкі, памяшканні, парканы і пад.

|| прым. маля́рскі, -ая, -ае.

маля́рны, -ая, -ае.

Звязаны з работай маляра.

Малярныя работы.

маля́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе на малярыю.

маляры́я, -і, ж.

Інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца некаторымі відамі камароў і суправаджаецца прыступамі ліхаманкі (у 1 знач.).

|| прым. маляры́йны, -ая, -ае.

М. камар.

маля́ўка, -і, ДМя́ўцы, мн. -і, -ля́вак, ж.

1. Тое, што і малёк.

2. перан. Пра чалавека маленькага росту або пра дзіця (разм., іран.).

маляўні́чы, -ая, -ае.

Вельмі прыгожы, захапляючы сваёй прыгажосцю.

Панямонне — м. куток Беларусі.

|| наз. маляўні́часць, -і, ж.