Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бергамо́т, -а, Мо́це, м.

1. Гатунак сакавітых салодкіх груш.

2. мн. -ы, -аў. Вечназялёнае пладовае дрэва сямейства рутавых, а таксама плод такога дрэва.

|| прым. бергамо́тавы, -ая, -ае.

бе́ркавец, -каўца, мн. -каўцы, -каўцаў, м.

Старая мера вагі, роўная 10 пудам.

бе́ркут, -а, М -куце, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных, буйная парода арлоў.

Паляванне з беркутам.

беркуцяня́ і беркуцянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня беркута.

берэ́йтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аб’ездчык верхавых коней, а таксама спецыяліст, які вучыць верхавой яздзе.

|| прым. берэ́йтарскі, -ая, -ае.

берэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Круглая мяккая шапачка без казырка.

Мужчынскі б.

|| памянш. берэ́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

бес... (гл. без...), прыстаўка.

Ужыв. замест «без...» перад глухімі зычнымі, напр.: бескарысны, бесклапотны, бестурботны.

бесказы́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Шапка з цвёрдым аколышам без казырка.

Матросы ў белых бесказырках.

бескане́чнасць, -і, ж. (спец.).

Уяўная велічыня, большая за ўсякую зададзеную.

бескантро́льны, -ая, -ае.

Які нікім не кантралюецца.

Бескантрольная дзейнасць.

|| наз. бескантро́льнасць, -і, ж.