Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

утро́х, прысл.

У колькасці трох чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

Пойдзем касіць у.

утрупяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Абмерці, абамлець ад спалоху.

У. ад страху.

утру́ска, -і, ДМ -ўсцы, ж.

Страта вагі сыпучага рэчыва пры перавозе, перасыпанні.

У. збожжа.

утрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Цярпліва перанесці, утрымацца ад праяўлення чаго-н.

Такі боль, што не ў.

Не ўтрываў, каб не запярэчыць.

утрыма́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які знаходзіцца на чыім-н. утрыманні.

|| ж. утрыма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. утрыма́нскі, -ая, -ае.

утрыма́нне¹, -я, н.

1. гл. утрымаць¹.

2. мн. -і, -яў. Утрыманая сума (афіц.).

Памеры ўтрымання з заработкаў.

Утрыманні з ганарару.

утрыма́нне², -я, н.

Забеспячэнне таго, хто не працуе (хворага, састарэлага, непаўналетняга і пад.) сродкамі, неабходнымі для існавання.

Мець на ўтрыманні дзяцей.

утрыма́нскі, -ая, -ае.

1. гл. утрыманец, утрыманства.

2. Які ўласцівы ўтрыманцу.

У. настрой.

утрыма́нства, -а, н. (афіц.).

1. Знаходжанне на чыім-н. утрыманні.

Дакументы аб утрыманстве.

2. Імкненне жыць на ўсім гатовым, разлічваць на чыю-н. дапамогу, а не на свае сілы.

Нельга разлічваць на ў.

|| прым. утрыма́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Утрыманская псіхалогія.

утрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Захаваць пэўнае становішча, не ўпасці.

У. на нагах.

У. за планку.

У. на кані.

2. Застацца на месцы; не адступіць.

Ён доўга не ўтрымаўся на пасадзе дырэктара.

У. на сваіх пазіцыях.

3. ад чаго. Стрымаць сябе ад якога-н. учынку, дзеяння, не даць праявіцца чаму-н. (разм.).

У. ад слёз.

Утрымаўся ад спакусы.

|| незак. утры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.