воск, -у, м.
Мяккае пластычнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы для будовы сотаў.
Тапіць в.
Мяккі як в.
|| прым. васко́вы, -ая, -ае.
Васковая свечка.
В. твар (перан.: бледна-жоўты). Васковая спеласць зерня (фаза спеласці перад поўным паспяваннем).
во́спа, -ы, ж.
1. Востразаразная вірусная хвароба, якая суправаджаецца гнойным сыпам на скуры і слізістых абалонках.
Прышчэпка воспы.
2. Шрамы і ямкі, якія застаюцца на скуры пасля гэтай хваробы або на месцы яе прышчэплівання (разм.).
Пабіты воспай.
|| прым. во́спавы, -ая, -ае.
воспапрышчэ́пліванне, -я, н.
Прышчэпка супрацьвоспеннай вакцыны.
|| прым. воспапрышчэ́пны, -ая, -ае.
во́спіна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.
Ямка або шрам на скуры пасля воспы або прышчэпкі воспы.
востра... (а таксама вастра...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па знач. адпавядае:
1) слову «востры», напр.: востравугольны, востракантовы;
2) словам «вельмі», «надта», «надзвычай», напр.: вострадэфіцытны, востразаразны.
востравуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Геаметрычная фігура з вострымі вугламі.
востравуго́льны, -ая, -ае.
З вострымі канцамі (канцом).
Востравугольная вяршыня.
во́страў, -рава, мн. астравы́ і (з ліч. 2, 3, 4) во́стравы, астраво́ў, м.
1. Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадой.
2. Участак, які вылучаецца чым-н. сярод навакольнай мясцовасці, напр., сухое месца сярод балота, невялікі лес сярод поля і пад.
|| памянш. астраво́к, -раўка́, мн. -раўкі́, -раўко́ў, м.
|| прым. астраўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
во́стры, -ая, -ае.
1. Добра навостраны або з завостраным канцом ці краем.
В. нож.
В. канец палкі.
2. Які звужаецца пад канец.
В. нос лодкі.
Вострыя насы туфель.
В. вугал (меншы за 90°).
3. перан. Праніклівы, які добра ўспрымае.
В. розум.
В. зрок.
4. перан. Які вызначаецца дасціпнасцю.
В. жарт. В. на язык.
5. перан. Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца.
Вострая трывога.
6. перан. Які моцна дзейнічае на смак ці нюх.
Вострыя прыправы.
В. пах.
7. перан. Моцна, ясна выражаны; напружаны.
В. боль.
В. апендыцыт.
В. недахоп чаго-н.
|| наз. вастрыня́, -і, ж. (да 1, 3—7 знач.).
во́сці, -яў.
Рыбалоўная прылада ў выглядзе вілаў.
Біць рыбу восцямі.
|| прым. во́сцевы, -ая, -ае.