утапта́ць, утапчу́, уто́пчаш, уто́пча; утапчы́; утапта́ны; зак., што.
1. Умяць, топчучы нагамі.
У. зямлю.
2. у што. Топчучы, уціснуць.
У. акурак у зямлю.
У. у гразь каго-н. (перан.).
3. Складаючы, уціснуць куды-н. усё, многае (разм.) або прыціснуць, умяць.
У. усе рэчы ў чамадан.
У. сена.
4. перан. Многа з’есці чаго-н. (разм.).
У. талерку кашы.
|| незак. уто́птваць, -аю, -аеш, -ае.
утаргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што і чаго.
Набыць якую-н. суму грошай ад продажу чаго-н.; выручыць.
У. многа грошай.
|| незак. утарго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
утаро́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак., у каго-што.
Не зводзячы вачэй, углядзецца ў каго-, што-н.; стаць пільным, накіраваным (пра вочы, позірк).
Чаго ты ў мяне ўтаропіўся? Яго позірк утаропіўся ўдаль.
|| незак. утаро́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
утаро́піць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што ў каго-што.
Уставіць вочы, позірк на каго-, што-н.
У. вочы ў падлогу.
|| незак. утаро́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
утачы́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., уто́чыцца; зак.
Сточваючыся, зрабіцца вузейшым (пра лязо).
|| незак. уто́чвацца, -аецца.
утачы́цца², утачу́ся, уто́чышся, уто́чыцца; зак., у што.
Точачы, пранікнуць унутр ці ў глыбіню чаго-н.
Крот утачыўся ў зямлю.
|| незак. уто́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
утачы́ць¹, утачу́, уто́чыш, уто́чыць; уто́чаны; зак., што.
Сточваючы, звузіць шырыню (ляза).
|| незак. уто́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. уто́чка, -і, ДМ -чцы, ж. і уто́чванне, -я, н.
утачы́ць², утачу́, уто́чыш, уто́чыць; уто́чаны; зак., што ў што.
Шыючы, уставіць кавалак матэрыі.
У. клін у рукаў.
|| незак. уто́чваць, -аю, -аеш, -ае.
утвары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́рыцца; зак.
Атрымацца, узнікнуць.
Утварыліся снежныя завалы.
Утварылася новае таварыства.
|| незак. утвара́цца, -а́ецца.
|| наз. утварэ́нне, -я, н.
утвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.
1. Стварыць сабой, выклікаць сабой узнікненне чаго-н.
Лініі ўтварылі прамы вугал.
Вада ўтварыла ў зямлі паглыбленне.
2. Арганізаваць, заснаваць.
У. ваенна-палітычны саюз.
3. Зрабіць што-н. нечаканае, непажаданае, напракудзіць (разм.).
Ай, што вы, дзеці, тут утварылі!
|| незак. утвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. утварэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).