Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сентэнцы́йны, -ая, -ае (кніжн.).

Павучальны, які мае ў сабе сентэнцыю.

С. раман.

|| наз. сентэнцы́йнасць, -і, ж.

сентэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

Выслоўе павучальнага характару.

Выслухаць чые-н. сентэнцыі.

се́нцы гл. сені.

сеньёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У феадальным грамадстве: землеўладальнік, які меў неабмежаваную ўладу на сваёй тэрыторыі.

2. У іспанамоўных краінах: форма ветлівага звароту да мужчыны.

|| ж. сеньёра, -ы, мн. -ы, -ёр (да 2 знач.).

сеньяры́та, -ы, ДМы́це, мн. -ы, -ры́т, ж.

У іспанамоўных краінах: форма ветлівага звароту (упамінання) да дзяўчыны.

сепара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для вылучэння аднаго якога-н. рэчыва з саставу другога (напр., смятанкі з малака).

|| прым. сепара́тарны, -ая, -ае.

сепара́тны, -ая, -ае.

Асобны, адасоблены ад іншых.

С. дагавор.

С. мір (заключаны без ведама і згоды сваіх ваенных саюзнікаў).

|| наз. сепара́тнасць, -і, ж.

сепараты́зм, -у, м. (кніжн.).

Імкненне да аддзялення, адасаблення.

Палітычны с.

|| прым. сепараты́сцкі, -ая, -ае.

сепараты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прыхільнік сепаратызму.

|| ж. сепараты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. сепараты́сцкі, -ая, -ае.

сепараты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Прасякнуты сепаратызмам.

Сепаратыўныя імкненні.

|| наз. сепараты́ўнасць, -і, ж.