Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

свішч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Загана ў чым-н. у выглядзе адтуліны, сітавіны.

С. у арэхах.

2. Скрытая пустата, ракавіна ў металічным ліцці (спец.).

3. Ненармальны канал, які ўтвараецца ў тканках арганізма з выхадам на паверхню цела; фістула.

С. на губе.

|| прым. сві́шчавы, -ая, -ое.

свішчава́ты, -ая, -ае.

Са свішчамі (у 1 знач.).

С. арэх.

|| наз. свішчава́тасць, -і, ж.

своеасаблі́вы, -ая, -ае.

1. Не падобны да іншых, які мае свае адметныя ўласцівасці, арыгінальны.

С. характар.

Своеасаблівая асоба.

2. Які сваімі рысамі, асаблівасцямі падобны да каго-, чаго-н., які нагадвае што-н.

Над сцежкай с. тунэль з верхавін бяроз.

|| наз. своеасаблі́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

своекары́слівы, -ая, -ае.

Які дбае толькі пра ўласную выгаду; карыслівы.

С. чалавек.

Своекарыслівыя разлікі.

|| наз. своекары́слівасць, -і, ж.

своеўла́дны, -ая, -ае.

Які робіць што-н. па сваёй волі, па сваім нораве; свавольны.

С. чалавек.

|| наз. своеўла́дства, -а, н.

своечасо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца, робіцца ў вызначаны час.

С. прыезд хуткай дапамогі.

С. збор ураджаю.

Своечасова (прысл.) аказаць медыцынскую дапамогу.

|| наз. своечасо́васць, -і, ж.

свой, свайго́, м.; свая́, сваёй, ж.; сваё, свайго́, н.; мн. свае́, сваі́х.

1. займ. прынал. Які належыць сабе, мае адносіны да сябе, з’яўляецца асабістым набыткам.

Пабудаваць сваё жыллё.

Любіць сваю вёску.

Наведаць сваіх землякоў.

Выказаць свае адносіны да падзей.

Жыць са сваіх грошай.

Свая хатка — родная матка (прыказка).

2. Уласцівы толькі дадзенай асобе або прадмету; своеасаблівы.

У гэтай прапанове ёсць свае перавагі.

3. Уласцівы чаму-н., прызначаны менавіта для дадзенай акалічнасці, прадмета.

На ўсё свая пара.

На ўсё ёсць свае законы.

4. Родны або які знаходзіцца ў сваяцкіх, блізкіх ці сяброўскіх адносінах.

С. калі не дасць, то і не абгаворыць (прыказка). С. таварыш.

Пайсці да сваіх (наз.).

5. у знач. наз. сваё, свайго́, н. Тое, што належыць, уласціва каму-, чаму-н. (пра думку, справу, права, прывычкі і пад.).

Дамагчыся свайго.

Ён сваё дакажа (даб’ецца таго, да чаго імкнецца).

Называць рэчы сваімі імёнамі — гаварыць адкрыта, не хаваючы праўды.

Не адступаць ад свайго — даказваць правату.

Не пры сваім розуме — пра псіхічна ненармальнага чалавека.

У свой час — своечасова.

сво́йскі, -ая, -ае.

1. Не дзікі, выгадаваны чалавекам (пра жывёл, птушак).

С. конь.

Свойскія качкі.

2. Спакойны, не брыклівы.

Свойскае жарабя.

Свойскія ласяняты.

3. Не куплёны, выраблены дома, прыгатаваны ў хатніх умовах.

Свойскай работы ніткі.

4. Пра чалавека: які спагадліва, па-таварыску адносіцца да людзей (разм.).

С. сусед.

сво́лач, -ы, мн. сво́лачы, свалачэ́й, ж. (разм., лаянк.).

1. Паганец, подлы чалавек.

2. зб. Зброд, подлыя людзі.

Развялося ўсякай сволачы.

свядо́масць, -і, ж.

1. гл. свядомы.

2. Чалавечая здольнасць да ўзнаўлення рэчаіснасці ў мысленні; псіхічная дзейнасць як адлюстраванне рэчаіснасці.

Быццё вызначае с.

3. Стан чалавека пры здаровым розуме і памяці, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі і пачуцці.

Страціць с.

4. Думка, пачуццё, поўнае разуменне чаго-н., уменне ацэньваць з’явы жыцця, разбірацца ў рэчаіснасці.

С. мас.

С. учынкаў.