Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мало́чнасць, -і, ж.

Здольнасць даваць тую ці іншую колькасць малака.

М. кароў.

мало́чна-васко́вы, -ая, -ае.

Пра ступень спеласці збажыны: якая вызначаецца светла-жоўтым колерам.

Малочна-васковая спеласць.

мало́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Збаночак, у якім малако падаецца на стол.

2. Мужчына, які прадае малако і малочныя прадукты (разм.).

мало́чніца¹, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Прадаўшчыца малака і малочных прадуктаў.

мало́чніца², -ы, ж.

Грыбковае захворванне слізістай абалонкі.

мало́чны, -ая, -ае.

1. гл. малако.

2. Які дае многа малака.

Малочная карова.

3. Звязаны з перапрацоўкай малака.

М. завод.

4. Які выдзяляе малако.

Малочныя залозы.

5. Прызначаны для малака.

Малочныя бітоны.

6. Выкармлены малаком.

Малочныя парасяты.

7. у знач. наз. мало́чнае, -нага, н. Ежа з малаком або з малака.

Ён харчуецца толькі малочным.

Малочны брат або малочная сястра — аб няродных людзях, выкармленых малаком адной жанчыны.

Малочныя зубы — зубы ў дзяцей, якія выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту.

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (разм.) — матэрыяльна забяспечанае жыццё.

ма́лпа, -ы, мн. -ы, малп і -аў, ж.

1. Млекакормячая жывёліна атрада прыматаў, якая па будове цела з’яўляецца самай блізкай да чалавека.

Шыраканосыя малпы.

2. перан. Пра чалавека, які крыўляецца (разм.).

|| памянш. ма́лпачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ма́лпавы, -ая, -ае і ма́лпін, -а.

Малпавы запаведнік.

Малпіна футра.

малпава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; незак. (разм.).

Крыўляцца, пераймаць чые-н. рухі, міміку і пад.

|| наз. малпава́нне, -я, н.

малпападо́бны, -ая, -ае.

Які з выгляду нагадвае малпу.

М. твар.

|| наз. малпападо́бнасць, -і, ж.

малпо́ўня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне для малпаў.