Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сенса́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі.

Кніга выклікала сенсацыю.

2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне.

Газетная с.

сенсо́рны, -ая, -ае (спец.).

Звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў.

Сенсорнае выхаванне.

Сенсорная рэакцыя.

сенсуалі́зм, -у, м.

Філасофскі кірунак, які прызнае адчуванне, успрыманне адзінай крыніцай пазнання.

|| прым. сенсуалісты́чны, -ая, -ае.

сенсуалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік сенсуалізму.

|| ж. сенсуалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

сенсуа́льны, -ая, -ае.

Заснаваны на суб’ектыўных пачуццях, адчуваннях.

|| наз. сенсуа́льнасць, -і, ж.

сентыменталі́зм, -у, м.

1. Кірунак у літаратуры і мастацтве 18 — пачатку 19 ст., які характарызуецца асаблівай увагай да духоўнага жыцця чалавека, пачуццёвасцю і ідэалізаваным паказам людзей, жыццёвых сітуацый, прыроды.

2. Сентыментальныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н. (кніжн.).

|| прым. сентыменталі́сцкі, -ая, -ае.

сентыменталі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прадстаўнік сентыменталізму (у 1 знач.).

|| прым. сентыменталі́сцкі, -ая, -ае.

сентымента́льнасць, -і, ж.

1. гл. сентыментальны.

2. Сентыментальныя паводзіны і ўчынкі.

Не трэба сентыментальнасцей.

сентымента́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Быць сентыментальным (у 2 знач.).

2. перан., з кім. Абыходзіцца з кім-н. празмерна мякка, паблажліва.

Не сентыментальнічай з гэтым гультаём!

сентымента́льны, -ая, -ае.

1. Заснаваны на прынцыпах сентыменталізму (у 1 знач.).

С. раман.

2. Залішне чуллівы, пяшчотны, здольны лёгка расчуліць.

С. верш.

С. лад думак.

Сентыментальная сцэна.

|| наз. сентымента́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).