Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэзе́кцыя, -і, ж. (спец.).

Аперацыя выдалення органа або часткі органа.

Р. страўніка.

Р. рабра.

|| прым. рэзекцы́йны, -ая,-ае.

рэзе́рв, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Запас, адкуль чэрпаюцца новыя сілы, рэсурсы.

Рэзервы вытворчасці.

Выкарыстаць усе рэзервы.

2. Воінскія фарміраванні, прызначаныя для стварэння новых ці ўмацавання дзеючых груповак.

Адвесці дывізію ў р.

3. Састаў ваеннаабавязаных, што прызываюцца ў армію па мабілізацыі.

Працоўныя рэзервы — пра моладзь, якая атрымлівае ў спецыяльных навучальных установах прафесіі кваліфікаваных рабочых.

|| прым. рэзерво́вы, -ая, -ае.

рэзервава́ць, -рву́ю, -рву́еш, -рву́е; -рву́й; -рвава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Захаваць (захоўваць) у рэзерве (у 1 знач.) што-н.

Р. запасы нафты.

Р. сваю думку (пакінуць за сабой права выказацца пазней).

|| зак. таксама зарэзервава́ць, -рву́ю, -рву́еш, -рву́е; -рву́й; -рвава́ны.

рэзерва́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

У ЗША і некаторых іншых краінах: тэрыторыя для пасялення абарыгенаў краіны.

Р. індзейцаў.

|| прым. рэзервацы́йны, -ая, -ае.

рэзерві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

У арміях некаторых краін: ваеннаабавязаны рэзерву (у 3 знач.).

Прызыў рэзервістаў.

|| прым. рэзерві́сцкі, -ая, -ае.

рэзервуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ёмішча для вадкасцей і газаў.

Шкляны, металічны р.

|| прым. рэзервуа́рны, -ая, -ае.

рэзідэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў. м. (спец.).

1. Прадстаўнік каланіяльнай дзяржавы ў пратэктараце.

2. У некаторых краінах: чужаземец, які пастаянна пражывае ў дадзенай дзяржаве.

3. Тайны прадстаўнік разведкі ў якім-н. раёне замежнай дзяржавы.

|| прым. рэзідэ́нцкі, -ая, -ае.

рэзідэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (афіц.).

Месцазнаходжанне ўрада, высокапастаўленай асобы.

Летняя р. прэзідэнта.

рэ́зка¹, -і, ДМ -зцы, ж.

Дробна парэзаная салома; сечка.

рэ́зка² гл. рэзаць.