Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ма́йна, выкл.

У мове такелажнікаў, будаўнікоў: выраз са знач. апускай уніз!

ма́йстар, -тра, мн. -тры́, -тро́ў, м.

1. Спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці.

М. па абутку.

Выдатны м.

2. Кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці, цэха.

Зменны м.

3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе.

М. жывапісу.

4. Званне, якое прысвойваецца выдатным спартсменам, а таксама асоба, якая мае такое званне.

М. спорту.

5. на што і з інф. Аб лоўкім, здатным да чаго-н. чалавеку (разм.).

М. на розныя штукі.

|| ж. майстры́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -ры́х (да 1 і 5 знач.).

|| прым. майстро́ўскі, -ая, -ае.

ма́йстар-кла́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кароткатэрміновыя курсы найвышэйшага майстэрства ў якой-н. галіне, якія арганізуюцца або праводзяцца вядучымі, выдатнымі майстрамі.

майстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак., што.

Рабіць, вырабляць што-н., звычайна ручным спосабам.

|| зак. змайстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і вы́майстраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. майстрава́нне, -я, н.

майстэ́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

1. Вытворчае памяшканне.

Сталярная м.

М. мастака.

2. Аддзел цэха ці завода.

Інструментальная м.

майстэ́рскі, -ая, -ае.

Вельмі добра, дасканала зроблены.

Майстэрскае выкананне.

майстэ́рства, -а, н.

1. Прафесійны занятак; рамяство.

Вучыць майстэрству.

2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой-н. галіне.

Педагагічнае м.

мак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Травяністая расліна сямейства макавых з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі.

Чырвоныя макі.

2. зб. Насенне гэтай расліны, якое ідзе ў ежу.

Дробным макам рассыпа́цца перад кім (разм., неадабр.) — лісліва дагаджаць каму-н.

Сесці макам (разм., неадабр.) — пацярпець няўдачу ў якой-н. справе.

|| прым. ма́кавы, -ая, -ае.

Макавае зярнятка.

Сямейства макавых (наз.).

ма́кавіна, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Адно сцябло маку.

2. Адна галоўка маку.

3. Адно зярнятка маку.

4. Вершаліна дрэва.

М. сасны.

|| памянш. ма́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).

ма́кавішча, -а, мн. -ы, -вішч і -аў, н.

Месца, на якім рос мак.