Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дысідэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто адступае ад пануючага ў краіне веравызнання; вераадступнік.

2. Чалавек, які не згодны з пануючай ідэалогіяй, які інакш мысліць.

|| ж. дысідэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дысідэ́нцкі, -ая, -ае.

дысіміля́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Распадабненне двух блізкіх па гучанні гукаў.

2. Распад складаных арганічных рэчываў у працэсе жыццядзейнасці арганізма.

|| прым. дысіміляты́ўны, -ая, -ае.

Дысімілятыўнае аканне.

дыск, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прадмет, дэталь якой-н. машыны, прыстасавання ў выглядзе плоскага круга.

Д. электрапілы.

Д. аўтамата.

2. Спартыўны снарад у форме круга, які прымяняецца для кідання.

Кінуць д.

3. Аптычны носьбіт інфармацыі ў выглядзе плоскага круга.

Выпусціць д.

Запісаць д.

Модныя дыскі.

4. Прыстасаванне для захоўвання інфармацыі на камп’ютары.

Магнітны д.

Аптычны д.

|| прым. ды́скавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Дыскавая барана.

дыскабо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен — кідальнік дыска (у 2 знач.).

|| ж. дыскабо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. дыскабо́льны, -ая, -ае.

дыскава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Апрацоўваць глебу дыскавай бараной.

Д. ворыва.

|| наз. дыскава́нне, -я, н.

дыскамфо́рт, -у, М -рце, м.

Умовы жыцця, знаходжання, якія не забяспечваюць зручнасцей і спакою, а таксама такі стан.

|| прым. дыскамфо́ртны, -ая, -ае.

ды́скант, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Высокі дзіцячы голас.

2. Спявак з такім голасам.

|| прым. дысканто́вы, -ая, -ае.

Дыскантовая партыя.

дыскатэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

1. Збор грамафонных пласцінак.

2. Танцавальна-забаўляльнае мерапрыемства з музыкай, а таксама само памяшканне для такога мерапрыемства.

|| прым. дыскатэ́чны, -ая, -ае.

дыска́ўнтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Магазін, які гандлюе таварамі па зніжаных цэнах.

дыскваліфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., каго (што).

Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі, права выконваць пэўную работу, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

Д. спартсмена.

|| звар. дыскваліфікава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся.

|| наз. дыскваліфіка́цыя, -і, ж.

|| прым. дыскваліфікацы́йны, -ая, -ае.