штурхані́на, -ы, ж.
Цісканіна, сумятня ў натоўпе, цеснаце.
Пачалася ш. ў раздзявальні.
шту́рхацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. Штурхаць каго-н. іншага або адзін аднаго.
Ш. ў натоўпе.
2. перан. Быць дзе-н. у цеснаце, таўкатні (разм.).
Ш. ў аўтобусе.
3. у што. Штурхаць што-н., імкнучыся пранікнуць куды-н. (разм.).
Ш. ў дзверы.
4. Знаходзіцца, бадзяцца дзе-н. без асобага занятку, без мэты (разм.).
Ш. па базары.
|| наз. шту́рханне, -я, н.
шту́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што. Рухаць ад сябе, кранацца рэзкім рухам, кароткім ударам.
Ш. у спіну сяброўку.
Ш. тачку.
2. Трымаючы на ўзроўні плячэй, рэзкім моцным рухам паднімаць над сабой (штангу, гіру) або штуршком кідаць наперад (звычайна ядро; спец.).
Ш. ядро.
Ш. штангу.
3. перан., каго (што). Прымушаць да чаго-н., садзейнічаць сваім умяшаннем развіццю чаго-н.
Ш. каго-н. на нядобры ўчынак.
|| зак. штурхану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і штурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. шту́рханне, -я, н. (да 1 знач.).
штурха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Дэталь, прыстасаванне для падштурхоўвання чаго-н. (спец.).
Ш. клапана.
2. Дапаможны паравоз у хвасце цягніка або самаходнае судна, якое штурханнем рухае баржы (спец.).
3. перан. Чалавек, якому даручана падштурхнуць, паскорыць патрэбную ў дадзены момант справу (разм.).
штурхе́ль (разм.).
1. -хяля́, мн. -хялі́, -хялёў, м. Тое, што і штуршок (у 1 знач.).
Даць ш. у грудзі.
2. у знач. вык. Тое, што і штурхнуў.
Ш. у бок нагой.
штуршо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
1. Кароткі, рэзкі дотык або ўдар ад сябе.
Ш. у бок.
2. Рэзкае хістанне ў выніку ўдару, рыўка і пад.
Ледзь не ўпаў з лаўкі ад рэзкага штуршка цягніка.
Падземныя штуршкі.
3. У спорце: рух, якім штурхаюць што-н. (напр. ядро, штангу і пад.).
Ш. левай рукой.
4. перан. Тое, што выклікае што-н. або пабуджае да чаго-н. (разм.).
Ш. да вывучэння замежнай мовы.
|| прым. штуршко́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.; спец.).
шту́чны¹, -ая, -ае.
1. Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага.
Штучнае валакно.
Ш. адбор.
Штучнае дыханне (сістэма прыёмаў, якія аднаўляюць дыханне хворага, пацярпелага).
2. Роблены, прытворны, няшчыры.
Штучная ветлівасць.
|| наз. шту́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
шту́чны², -ая, -ае.
1. Які ўяўляе сабой асобную рэч, які нельга ўзважыць або адмераць.
Ш. тавар.
Ш. аддзел магазіна (для гандлю таварамі паштучна).
2. Які праводзіцца, робіцца здзельна, за кожную штуку.
Штучная аплата.
штык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Колючая зброя, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, ружжа.
Клінковы ш.
Ісці ў штыкі (пра рукапашны бой).
2. Узброены баец, салдат (спец.).
У роце засталося сорак штыкоў (гэта значыць стралкоў-пехацінцаў).
◊
У штыкі сустракаць (прыняць) каго-н. — крайне варожа.
Трымацца на штыках (перан.) — сілай войск.
Як штык (разм.) — зусім дакладна, безумоўна.
Каб з’явіўся заўтра сюды як ш.
|| прым. штыкавы́, -а́я, -о́е.
штык², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).
Пласт зямлі на глыбіню палатна рыдлёўкі.
Глыбінёй у два штыкі.