Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сенасушы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Устаноўка для штучнай сушкі травы.

сена́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Дзяржаўны савет, вышэйшы орган кіравання ў Старажытным Рыме.

2. Вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі.

3. Верхняя заканадаўчая палата парламента ў некаторых дзяржавах.

|| прым. сена́цкі, -ая, -ае.

сена́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Член сената.

|| прым. сена́тарскі, -ая, -ае.

сенаўбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Уборка сена.

|| прым. сенаўбо́рачны, -ая, -ае.

сена́цкі гл. сенат.

сенберна́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода даўгашэрсных вялікіх і дужых сабак.

се́ні, сяне́й.

Памяшканне паміж жылой часткай дома і ганкам у вясковых хатах.

С. без падлогі.

|| памянш. се́нцы, сяне́ц.

|| прым. се́нечны, -ая, -ае і се́нны, -ая, -ае.

сенніко́вы гл. сяннік.

се́нсар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Першасны вымяральны пераўтваральнік, датчык.

2. Адчувальны элемент.

|| прым. се́нсарны, -ая, -ае.

С. пераключальнік.

сенсацы́йны, -ая, -ае.

Які выклікае сенсацыю.

Сенсацыйныя падзеі.

Сенсацыйная навіна.

|| наз. сенсацы́йнасць, -і, ж.