Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перабра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. каго-што. Разбіраючы, сартуючы, перагледзець (многае).

П. кнігі.

П. бульбу.

П. у размове ўсіх знаёмых (перан.).

2. што. Разабраўшы, скласці, набраць нанава (спец.).

П. сцены.

П. тэкст.

3. што. Паслядоўна дакрануцца да чаго-н.

П. гузікі на кофце пальцамі.

4. што і чаго. Узяць больш, чым трэба, занадта многа.

П. фонд зарплаты.

5. Зрабіць звыш меры, перадаць, перастарацца (разм.).

П. меру (зрабіць лішняе). У нядзелю ў гасцях перабраў (выпіў лішняе).

|| незак. перабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перабіра́нне, -я, н., перабо́р, -у, м. і перабо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 2 знач.).

перабру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Забрудзіць усё, многае.

П. усю вопратку.

перабудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак.

Змяніць парадак сваёй работы, напрамак сваёй дзейнасці, свае погляды.

П. пасля крытыкі.

|| незак. перабудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. перабудо́ва, -ы, ж.

перабудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

1. Зрабіць пераробку ў якой-н. пабудове.

П. хату.

2. Пабудаваць, перарабіць па-новаму, унёсшы змены ў парадак, сістэму чаго-н.

П. план.

П. працу школы.

П. сказ.

|| незак. перабудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перабудо́ва, -ы, ж.

перабудо́ва, -ы, ж.

1. гл. перабудаваць, перабудавацца.

2. У СССР у 1985— 1991 гг.: працэс рэфармавання эканомікі і грамадскай свядомасці, скіраваны на развіццё дэмакратыі і галоснасці, заканчэнне халоднай вайны.

|| прым. перабудо́ўчы, -ая, -ае.

Перабудоўчыя працэсы.

перабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. і незак.

1. незак., гл. перабыць.

2. зак. Тое, што і перабыць (у 2 знач.).

За апошні час тут перабывала многа людзей.

перабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак. (разм.).

1. што і без дап. Пражыць нейкім чынам, перачакаць нейкі час, да якой-н. пары.

П. ноч у знаёмых.

2. Пабываць у розны час дзе-н. — пра ўсіх, многіх або пабываць у каго-н. у руках — пра ўсё, многае.

За апошні час тут перабыло многа людзей.

Колькі кніг перабыло ў яго руках.

|| незак. перабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

перабяга́ць гл. перабегчы.

перабялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены; зак., што.

1. Пабяліць нанава.

П. печ.

2. Пабяліць усё, многае.

За сезон перабяліў сотні пакояў.

3. Сапсаваць празмерным бяленнем.

П. палотны хлоркай (разм.).

4. Перапісаць з чарнавіка начыста (уст.).

П. рукапіс.

|| незак. перабе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перабе́льванне, -я, н. і перабе́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

перава́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго (што).

Заахвоціўшы чым-н., угаварыць перайсці, пераехаць куды-н., пераманіць.

П. добрага работніка.

|| незак. перава́бліваць, -аю, -аеш, -ае.