Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атраге́на

(гр. atragene)

кустовая расліна сям. вярбовых з вузкім лісцем на кароткіх чаранках, пашыраная ў Еўропе, на Каўказе і ў Сярэд. Азіі; на Беларусі расце па берагах рэк, азёр, ручаёў, на забалочаных лугах; жаўталоз.

атракта́нты

(ад лац. attrahere = прыцягваць да сябе)

прыродныя або сінтэтычныя рэчывы, якія прывабліваюць жывёл, асабліва насякомых (параўн. рэпеленты).

атракцыён

(фр. attraction)

1) захапляльны нумар цыркавой або эстраднай праграмы;

2) назва забаў у месцах масавых гулянняў (карусель, арэлі і інш.).

атра́кцыя

(лац. attractio)

1) пачуццё прыхільнасці аднаго чалавека да другога;

2) адхіленні магнітнай стрэлкі пад уздзеяннем сілы прыцяжэння гор, пакладаў карысных выкапняў і іншых значных мас.

атра́мант

(лац. atrarnentum)

уст. чарніла.

атрапі́н

[ад н.-лац. atropa (belladonna) = беладонна]

алкалоід, які змяшчаецца ў беладонне і іншых раслінах сям. паслёнавых; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

атрафі́я

(гр. atrophia = завяданне)

1) страта жыццяздольнасці якога-н. органа, часткі арганізма;

2) перан. прытупленне, аслабленне якой-н. уласцівасці, якасці, здольнасці (напр. а. дапытлівасці ў хворага дзіцяці).

атрыбу́т

(лац. attributum)

1) неад’емная, пастаянная прымета, прыналежнасць чаго-н.;

2) філас. неабходная, істотная, неад’емная ўласцівасць аб’екта (напр. рух — а. матэрыі);

3) лінгв. азначэнне.

атрыбуты́ўны

(ад атрыбут)

лінгв. азначальны.

атрыбу́цыя

(лац. attridutio = прыпісванне)

вызначэнне сапраўднасці, аўтэнтычнасці мастацкага твора, яго аўтара, месца і часу стварэння.