Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ануітэ́т

(фр. annuite, ад п.-лац. annuitas = штогадовы плацеж)

від дзяржаўнай пазыкі, з якой крэдытор перыядычна атрымлівае пэўны даход (рэнту), што вызначаецца з улікам сумы пазыкі і працэнтаў з яе.

анулява́ць

(польск. anulować, ад п.-лац. annullare = знішчаць)

аб’яўляць несапраўдным, касаваць які-н. акт, дакумент (напр. а. дагавор).

ануля́цыя

(ад п.-лац. annullare = знішчаць)

прызнанне несапраўдным якога-н. акта, дагавору, права; скасаванне.

ануры́я

(ад ан- + -урыя)

спыненне выдзялення мачы ныркамі.

анусва́ра

(санскр. anusvara)

насавы прыгук у канцы галоснага гука.