Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анейро́ід

(ад гр. oneiros = сон + -оід)

расстройства свядомасці, якое характарызуецца сумессю фрагментаў адлюстравання рэальнага свету і яркіх фантастычных уяўленняў, падобна на тое, як гэта бывае ў сне.

анекдо́т

(фр. anecdote, ад гр. anekdotos = нявыдадзены)

1) кароткае апавяданне жартоўнага ці сатырычнага зместу пра незвычайную падзею, сітуацыю, выпадак у жыцці гістарычнай асобы або фальклорнага героя;

2) невялікае гумарыстычнае апавяданне з нечаканым канцом.

анексі́раваць

(лац. annectere)

гвалтоўна далучаць, захопліваць тэрыторыі іншых дзяржаў.

ане́ксія

(лац. annexio = далучэнне)

захоп, гвалтоўнае далучэнне да краіны чужой тэрыторыі.

анексіяні́зм

(фр. annexionisme, ад лац. annexio = далучэнне)

палітыка анексіі, захопніцкая палітыка.

анелі́ды

(ад лац. annelus = кольца + гр. eidos = выгляд)

кольчатыя чэрві, пашыраныя ў грунце, морах і прэсных водах зямнога шара.

анема-

(гр. anemos = вецер)

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «вецер».

анемага́м

(ад анема- + гр. gamos = шлюб)

расліна, якая апыляецца пры дапамозе ветру.

анема́гамія

(ад анема- + -гамія)

тое, што і анемафілія.

анемакліно́граф

(ад анема + гр. klino = нахіляю + -граф)

самапісная прылада для вымярэння нахілу ветру да гарызантальнай плоскасці.