Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

андалузі́т

(ад ісп. Andalucia = назва правінцыі ў Іспаніі)

мінерал класа сілікатаў белага, шэрага, ружовага або зялёнага колеру; выкарыстоўваецца як вогне- і кіслотатрывалы матэрыял.

анда́нтэ

(іт. andante)

1) муз. умерана павольны тэмп, больш хуткі, чым адажыо, але павольнейшы за анданціна;

2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

анданці́на

(іт. andantino)

1) муз. умераны тэмп, больш хуткі, чым андантэ, але павольнейшы за мадэрата, 2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

андара́к

(ням. Unterrock)

саматканая паласатая або клятчастая спадніца, якую даўней насілі жанчыны на Беларусі.

анда́тра

(англ. ondatra, ад індз. ondatra)

грызун сям. палёвак з каштоўным бліскучым футрам бурага колеру, а таксама футра гэтага звярка; мускусны пацук.

андо́граф

(ад фр. ondo = хваля + -граф)

прыбор для запісу ваганняў электрычнага напружання.

андра-

(гр. aner, andros = мужчына)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае адносіны да мужчыны або мужчынскага полу.

андрагене́з

(ад андра- + -генез)

форма размнажэння, пры якой у развіцці яйцаклеткі ўдзельнічае толькі мужчынскае ядро, прыўнесенае ў яе сперміем у працэсе апладнення (проціл. гінагенез).

андраге́ны

(ад андра- + -ген)

група мужчынскіх палавых гармонаў, якія стымулююць развіццё другасных палавых прымет.

андрагінафо́р

(ад гр. androgynos = двухполы + -фор)

выраслы ў даўжыню ўчастак двухполай кветкі паміж песцікам і тычынкамі.