Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сульгі́н

[ад лац. sul(fur) = сера + (аналь)гін]

лекавы прэпарат з групы сульфаніламідных сродкаў, які ўжываюць пры кішачных інфекцыях.

сульсе́н

[ад лац. sul(fur) = сера + с(ел)ен]

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць пры себарэі пакрытай валасамі часткі галавы.

сульфамі́ды

[ад лац. sulf(ur) = сера + аміды]

тое, што і сульфаніламіды.

сульфаніламі́ды

[ад лац. sulf(ur) =сера + аніл(ін) + аміды]

група лекавых рэчываў, якія аслабляюць дзеянне хваробатворных бактэрый.

сульфа́ты

(ад лац. sulfur = сера)

солі сернай кіслаты (напр. сульфат амонію, сульфат натрыю); сернакіслыя солі.

сульфацы́л-на́трый

(ад сульфаты + натрый)

тое, што і альбуцыд.

сульфідзі́н

(ад сульфіды)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры лячэнні хвароб, выкліканых кокамі.

сульфі́ды

(ад лац. sulfur = сера)

злучэнні серы з рознымі металамі (напр. сульфід натрыю, сульфід кальцыю); сярністыя металы.

сульфі́раваць

(ад лац. sulfur = сера)

уводзіць у арганічнае злучэнне сульфагрупу.

сульфіта́цыя

(ад лац. sulfur = сера)

кансерваванне садавіны і гародніны сярністай кіслатой.